Пра гэта паведаміў памочнік начальніка Полацкага пагранічнага атрада Дзяніс Глебка.
За 10 месяцаў 2012 года беларуска-латвійскую мяжу ў спрошчаным парадку перасеклі больш як 8.100 латышоў і прыкладна 100 беларусаў. У сярэднім кожны латыш па дзевяць разоў уязджаў у Беларусь, беларусы ж выкарыстоўвалі права спрошчанага ўезду значна радзей.
Пагадненне паміж урадамі Беларусі і Латвіі аб спрошчаным парадку ўзаемных паездак жыхароў памежных тэрыторый набыло моц 1 лютага 2012 года. У канцы лютага консульствам Латвіі ў Віцебску былі выдадзены першыя дазволы на мясцовае памежнае перамяшчэнне.
У памежную тэрыторыю Беларусі ўключаны сельсаветы трох раёнаў — Верхнядзвінскага, Мёрскага і Браслаўскага (Віцебская вобласць), а таксама гарады Верхнядзвінск, Мёры, Браслаў і пасёлак Відзы. З боку Латвіі гэта гарады Даўгаўпілс, Дагда, Краслава і Зілупе, а таксама шэраг памежных воласцяў Аглонскага, Дагдскага, Даўгаўпілскага, Зілупскага, Краслаўскага, Лудзенскага, Рэзекненскага і Ілуксцкага краёў.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 16 студзеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/589/18955
Текущая дата: 05.11.2024