Белорусский портал в Казахстане

Зялёны парадак дня ў міжнародным супрацоўніцтве бессэнсоўны ва ўмовах канфрантацыі, ён патрабуе павагі суверэнітэту краін і безумоўнай справядлівасці



Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на Сусветным саміце па барацьбе са змяненнем клімату.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь у адпаведнасці з Парыжскім пагадненнем у поўнай меры выконвае ўзятыя на сябе абавязацельствы і нават перавыконвае іх.

"Мы аказваем бясцэнныя "экасістэмныя паслугі" нашаму кантыненту, захоўваючы ўнікальную крыніцу кіслароду - прыродныя балоты, лясы, "лёгкія Еўропы". Развіваем зялёную і атамную энергетыку, мінімізуючы рызыкі змянення клімату. Парадаксальна, але ў адказ атрымліваем новыя эканамічныя санкцыі, бар`еры ў міжнародным гандлі, абмежаванне доступу да тэхналогій. І не толькі мы. Пара прызнаць: зялёны парадак дня бессэнсоўны ва ўмовах канфрантацыі. Ён патрабуе павагі суверэнітэту краін і безумоўнай справядлівасці!" - заявіў беларускі лідар.



Прэзідэнт падкрэсліў, што нельга душыць палітычных апанентаў санкцыямі і ў той жа час патрабаваць затратных для нацыянальных эканомік рашэнняў - рашэнняў, ад якіх залежыць чысціня ўсёй атмасферы, усіх грунтавых вод і сусветнага акіяна.

"І яшчэ: як можна чакаць дарагіх эфектыўных мер па захаванні клімату ад краін і народаў, якія да гэтага часу не адышлі ад каланіяльнага прыгнёту?" - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

1 снежня 2023, Дубай
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/59/71617
Текущая дата: 05.10.2024