Белорусский портал в Казахстане

Кошт біткоіна ўпершыню з сакавіка 2022 года перавысіў $47 тыс.



Падчас гандлёвай сесіі ў панядзелак кошт біткоіна падняўся вышэй за $47 тыс. Гэта адбылося ўпершыню з 30 сакавіка 2022 года, згодна дадзеных пляцоўкі Coindesk.

Кошт біткоіна павялічыўся на 6,33% і дасягнула $47,054. Пасля гэтага рост запаволіўся і крыптавалюта знаходзілася на ўзроўні $47,035.

Біткоін — дэцэнтралізаваная сістэма крыптавалюты на аснове тэхналогіі блокчэйн. Яе можа эмітаваць любы карыстальнік, які з’яўляецца ўдзельнікам сістэмы.

Звязда, 9 студзеня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/59/72062
Текущая дата: 18.11.2024