Белорусский портал в Казахстане

У Італіі ўспамінаюць ахвяраў морскай катастрофы



У Італіі 13 студзеня ўспамінаюць загінулых год таму пры крушэньні ля берагоў выспы Джыльё, якая ўваходзіць у склад тасканскага архіпэлягу, круізнага судна Costa Concordia.

Год таму ў выніку трагедыі на круізным ляйнэры "Коста Канкордыя" загінулі 32 чалавекі

Ахвярамі морскай катастрофы сталі 32 чалавекі, яшчэ двое - да гэтага часу лічацца зьніклымі бязь зьвестак. Жалобныя мерапрыемствы праходзяць увесь дзень. Сярод іншага на беразе плянуецца абвясьціць хвіліну маўчаньня дакладна ў той момант, калі пасажырскае судна наскочыла на рыф і, атрымаўшы прабоіну, пачало хіліцца.

Усяго на борце знаходзіліся каля  4200 пасажыраў і сяброў экіпажу. Судна ўсё яшчэ застаецца на месцы трагедыі. Яго плянуюць прыбраць гэтым летам ці ўвосень.

Працягваецца расьсьледаваньне ў дачыненьні да капітана лайнэра Франчэска Скяціны, якому могуць быць прад`яўленыя абвінавачваньні ў ненаўмысным забойстве і іншых злачынствах.

Радыё Свабода, 13 студзеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/590/18932
Текущая дата: 05.11.2024