Белорусский портал в Казахстане

Паводле вынікаў саміту ў Ашхабадзе падпісана 20 дакументаў



Пакет з 20 дакументаў падпісаны паводле вынікаў пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНГ у Ашхабадзе.

Як паведамляе РІА Новости, падпісана дэкларацыя кіраўнікоў краін — удзельніц СН аб далейшым развіцці ўсебаковага супрацоўніцтва.

Прынята рашэнне аб абвяшчэнні 2013 года Годам экалагічнай культуры і аховы навакольнага асяроддзя ў СНД.

Удзельнікі пасяджэння падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў арганізацыі інтэграванага валютнага рынку Садружнасці.

Прынята рашэнне стварыць Савет кіраўнікоў падраздзяленняў фінансавай разведкі краін СНД.

Падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве ў падрыхтоўцы спецыялістаў антытэрарыстычных падраздзяленняў у навучальных установах кампетэнтных органаў краін Садружнасці, а таксама пагадненне аб супрацоўніцтве ў матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні кампетэнтных органаў, што ажыццяўляюць барацьбу з тэрарызмам і іншымі гвалтоўнымі праявамі экстрэмізму.

Паводле вынікаў пасяджэння прыняты перспектыўныя кірункі развіцця аб`яднанай сістэмы супрацьпаветранай абароны СНД.

Падпісана рашэнне аб рэалізацыі ў 2013 годзе міждзяржаўнай праграмы "Культурныя сталіцы Садружнасці" ў Азербайджане, Арменіі і Беларусі.

Удзельнікі саміту прынялі рашэнне аб старшынстве ў СНД і аб правядзенні чарговага пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці ў Мінску ў кастрычніку 2013 года.

На пасяджэнні ў Ашхабадзе таксама падпісаны рашэнні аб падрыхтоўцы да святкавання 70-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і аб дзейнасці Міжпарламенцкай асамблеі краін СНД па ўмацаванні інтэграцыйнага ўзаемадзеяння.

Кіраўнікі дзяржаў падпісалі план мерапрыемстваў па рэалізацыі пратакола аб зацвярджэнні палажэння аб арганізацыі ўзаемадзеяння пагранічных і іншых ведамстваў краін СНД у аказанні дапамогі пры ўзнікненне і ліквідацыі крызісных сітуацый на знешніх межах ад 5 кастрычніка 2007 года.

На пасяджэнні прынята рашэнне аб кіраўніку Антытэрарыстычнага цэнтра краін СНД, паведамляе РІА Новости, не канкрэтызуючы сутнасць рашэння.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 5 снежня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/596/18189
Текущая дата: 06.11.2024