Белорусский портал в Казахстане

Улады Парыжа афіцыйна дазволілі наркаманам збірацца ў садзе д’Эоль



Улады Парыжа афіцыйна дазволілі прадаваць, ужываць наркотык крэк у садзе д’Эоль на поўначы сталіцы, паведамляе газета Lemonde.

Як адзначае выданне, жыхары раёна вельмі абураныя дзеяннямі мясцовых уладаў. Цяпер ім даводзіцца кругласутачна назіраць наркаманаў. «Знаходжанне наркаманаў у садзе, дзе шпацыруюць з дзецьмі, вельмі дрэннае рашэнне, якое можа стварыць толькі праблемы», — абураецца адзін з жыхароў раёна.

Мясцовыя ўлады заявілі, што гэта часовае рашэнне аб перамяшчэнні наркаманаў з плошчы Сталінградскай Бітвы, дзе яны любілі раней збірацца, у сад д’Эоль.

Звязда, 24 траўня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/6/59435
Текущая дата: 01.05.2024