Белорусский портал в Казахстане

Паводле дадзеных амерыканскіх даследаванняў, у Ізраілі гатовы да прымянення каля 90 ядзерных боегаловак



Аб гэтым у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА заявіў загадчык Цэнтра навукова-аналітычнай інфармацыі ІУ РАН генерал-маёр запасу Мікалай Плотнікаў.

"ЗША і Еўропа сваёй палітыкай адштурхоўваюць ад сябе мусульманскі свет. Ніводная краіна на Блізкім Усходзе не хоча вялікай вайны. Усе цудоўна разумеюць, да чаго гэта прывядзе. Асабліва ў краінах Персідскага заліва. Гэта манархіі, якія добра жывуць, ім не трэба пакутаваць ад вайны", - сказаў Мікалай Плотнікаў.

Акрамя таго, усе цудоўна разумеюць: калі Ізраіль загоняць у кут і паўстане пытанне аб яго існаванні як дзяржавы, то ён можа пайсці на прымяненне ядзернай зброі. "Я хацеў бы нагадаць словы Голды Меір (прэм`ер-міністр Ізраіля ў 1969-1974 гадах.). Яна сказала, што ў Ізраіля няма ядзернай зброі, але пры неабходнасці ён гатовы яе прымяніць", - нагадаў ён.

Паводле даных амерыканскіх даследчыкаў, дадаў Мікалай Плотнікаў, у Ізраілі гатовы да прымянення 90 ядзерных боегаловак.

"Гэта мінімум 90 Хірасім. У Ізраіля ёсць падводныя лодкі, якія ўзброены ракетамі з далёкасцю стральбы 5,5 тыс. км. Калі пытанне закране існаванне дзяржавы Ізраіль, яны яе прыменяць", - упэўнены эксперт.

24 лістапада 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/60/71565
Текущая дата: 05.10.2024