Чытаньне кніжак схіляе да пазытыўнага думаньня і ўзмацняе дух сяброўства.
Чалавек можа адчуць сябе шчасьлівым, прачытаўшы нават сумную гісторыю, бо яна можа схіліць яго падумаць пра блізкіх яму людзей і прыгадаць дабрыню, якую яны яму аказалі.
Да такіх высноваў дайшлі амэрыканскія дасьледнікі-псыхолягі, сярод іншага, з Унівэрсытэту Буфала і Ўнівэрсытэту штату Агаё ў ЗША ды Ёрскага ўнівэрсытэту ў Таронта ў Канадзе.
«Вялікія кніжкі маюць вялікія магчымасьці распаліць наша ўяўленьне і ўцягнуць нас у іншы сьвет» – лічыць прафэсар псыхалёгіі Рэйманд Мар зь Ёрскага ўнівэрсытэту ў Таронта. Паводле Мара, суперажываньне прыгодаў літаратурных герояў узмацняе нашу здольнасьць разумець пачуцьці іншых.
Прытым, лічаць амэрыканскія дасьледчыкі, чытаньне кніжак і ідэнтыфікацыя зь літаратурнымі постацямі пабольшвае нашу прыхільнасьць да навакольнага сьвету і людзей, выклікае прыемныя ўспаміны зь мінулага і натхняе на перайманьне дзеяньняў літаратурных герояў у рэальным жыцьці.
Радыё Свабода, 20 лістапада 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/600/17824
Текущая дата: 06.11.2024