Белорусский портал в Казахстане

Бішкек пацвердзіў удзел Жапарава ў мінскім саміце АДКБ



Кіраўнік Кыргызстана прыбудзе ў беларускую сталіцу 23 лістапада, як і кіраўнікі Казахстана, Расіі і Таджыкістана.

Прэзідэнт Кыргызстана Садыр Жапараў прыме ўдзел у чарговай сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, якая адбудзецца 23 лістапада ў Мінску, паведаміў загадчык аддзела знешняй палітыкі Адміністрацыі прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі Муратбек Азымбакіеў.

"Сесія пройдзе пад старшынствам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. З дакладам аб выніках дзейнасці АДКБ у міжсесійны перыяд выступіць Генеральны сакратар Арганізацыі Імангалі Тасмагамбетаў", - нагадаў Азымбакіеў.

Раней удзел у гэтым саміце пацвердзілі яшчэ тры краіны. Гэта значыць, акрамя Садыра Жапарава, у Мінск прыбудуць прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон.

Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян не прыедзе на саміт.

"Я не рыхтую ніякую глебу (для выхаду з АДКБ), бо такая глеба або ёсць, або яе няма... Нашаму грамадству незразумела, чаму мы кожны раз едзем, паўтараем адно і тое ж, гаворым і вяртаемся, не атрымаўшы ніякага адказу", - пракаментаваў раней сваё рашэнне Пашынян.

Па словах начштаба АДКБ Анатоля Сідарава, заяўкі на выхад з Арганізацыі ад Ерэвана не паступала. Таксама Арменія працягвае пералічваць узносы на статутныя органы АДКБ, хаця і абмежавала свой удзел у мерапрыемствах блока.

Мінск, 21 лістапада 2023
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/61/71517
Текущая дата: 05.10.2024