Пра гэта было афіцыйна абвешчана 12 кастрычніка Нобелеўскім камітэтам у Осла (Нарвегія).
Гэту прэстыжную прэмію ЕС атрымаў за тое, што больш як 60 гадоў "прысвяціў прасоўванню міру і прызнанню дэмакратыі і правоў чалавека ў Еўропе".
Нобелеўская прэмія міру, згодна з завяшчаннем Альфрэда Нобеля, прысуджаецца не ў Стакгольме, а ў Осла. Уручэнне гэтай узнагароды суправаджаецца вялікім грамадскім рэзанансам. Прэмія міру можа прысуджацца не толькі прыватным асобам, але і арганізацыям.
Сёлета на ўзнагароду прэтэндаваў 231 кандыдат, у ліку якіх быў і 50-гадовы Алесь Бяляцкі, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўнік закрытага беларускімі ўладамі праваабарончага цэнтра "Вясна", які ўжо больш чым год знаходзіцца за кратамі па абвінавачанні ва ўтойванні даходаў у асабліва буйным памеры.
У лістападзе 2011 года суд прыгаварыў Бяляцкага да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Падставай для крымінальнага пераследу праваабаронцы стала наяўнасць у яго рахункаў у банках Літвы і Польшчы. Суд не ўзяў пад увагу той факт, што грошы, якія паступалі на гэтыя рахункі, выкарыстоўваліся для праваабарончай дзейнасці. Не быў узяты пад увагу і той факт, што ўрон, які, паводле версіі суда, нанёс Бяляцкі, быў поўнасцю пагашаны за кошт добраахвотных ахвяраванняў беларускіх грамадзян.
Арышт Алеся Бяляцкага выклікаў шырокі рэзананс. Беларускі праваабаронца абвешчаны вязнем сумлення, яго вызвалення патрабуе міжнародная дэмакратычная грамадскасць, кіраўніцтва Еўрасаюза і ЗША.
У 2006 годзе Бяляцкі ўжо вылучаўся на Нобелеўскую прэмію міру за заслугі ў праваабарончай дзейнасці. Аднак тады лаўрэатам стаў Мухамад Юнус з Бангладэш і заснаваны ім "Грэмін Банк" за "заслугі ў стварэнні асноў для сацыяльнага і эканамічнага развіцця адной з самых бедных азіяцкіх краін".
Самым сур`ёзным прэтэндэнтам на атрыманне Нобелеўскай прэміі міру гэтага года букмекеры называлі барацьбіта за правы чалавека і правы жанчын Сіму Самар з Афганістана. Сярод найболей верагодных кандыдатаў на атрыманне прэміі таксама называлася экс-прэм`ер-міністр Украіны Юлія Цімашэнка.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 12 кастрычніка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/610/16822
Текущая дата: 06.11.2024