Белорусский портал в Казахстане

Літва заклікае Украіну актыўна выкарыстоўваць магчымасці праграмы Еўрасаюза "Усходняе партнёрства"



Пра гэта міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс заявіў 18 верасня на сустрэчы ў Вільнюсе з украінскім калегам Канстанцінам Грышчанкам.

Як паведамляе прэс-служба літоўскага МЗС, на перамовах міністры надалі вялікую ўвагу саміту Усходняга партнёрства, які ў 2013 годзе (падчас старшынства Літвы ў Савеце ЕС) пройдзе ў Вільнюсе, а таксама ролі Украіны ва Усходнім партнёрстве.

Ажубаліс і Грышчанка абмеркавалі адну з самых важных падзей ва ўнутранай палітыцы Украіны — парламенцкія выбары, запланаваныя на 28 кастрычніка.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Літвы падкрэсліў, што выбары павінны быць арганізаваныя такім чынам, каб у міжнароднай супольнасці не ўзнікла і найменшага сумнення ў іх празрыстасці і адпаведнасці агульнапрызнаным нормам. Паводле слоў Ажубаліса, сумленныя выбары з`яўляюцца адной з неабходных умоў для заключэння пагаднення аб асацыяцыі Украіны з ЕС.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 18 верасня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/613/16495
Текущая дата: 06.11.2024