Белорусский портал в Казахстане

Грамадзянін Латвіі спрабаваў вывезці з Беларусі 84 тыс. пачкаў цыгарэт



Буйная партыя цыгарэт затрымана віцебскімі мытнікамі ў пункце мытнага афармлення "Урбаны", паведаміла 7 жніўня прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Грамадзянін Латвіі пры перасячэнні мяжы паказаў дакументы на мэблю — дзевяць месцаў, маса 543 кг. Аднак на падставе аператыўнай інфармацыі супрацоўнікі мытні вырашылі праверыць груз. Падчас надгляду яны ўстанавілі, што за мэбляй знаходзяцца не заяўленыя ў таварна-суправаджальных дакументах цыгарэты з акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь 21 наймення агульнай колькасцю больш як 84 тыс. пачкаў.

Тавар коштам звыш 287 млн. рублёў канфіскаваны. Па факце правапарушэння праводзіцца праверка.

БелаПАН
Мінск, 7 жніўня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/625/15692
Текущая дата: 15.11.2024