Белорусский портал в Казахстане

Тэракт у Бургасе ўчыніў падданы Швецыі Мехдзі Езалі



Смертнік, які ўчыніў тэракт у аэрапорце балгарскага Бургаса, з`яўляецца падданым Швецыі, паведамляюць інфармагенцтвы.

Устаноўлена асоба тэрарыста - Мехдзі Езалі. У Балгарыю ён прыбыў за некалькі дзён да тэракта, выкарыстаўшы фальшывае вадзіцельскае пасведчанне, выдадзенае ў амерыканскім штаце Мічыган. Цяпер балгарскія крыміналісты працуюць з пробамі яго ДНК, зняты адпячаткі яго пальцаў. Усе даныя перадаюцца спецслужбам Ізраіля, ЗША і ЕС.

Ахвярамі тэракта, учыненага напярэдадні ў аэрапорце Бургаса, сталі 7 чалавек. Міжнародны аэрапорт ужо адкрыты, супрацоўнікі праваахоўных органаў правяраюць усіх пасажыраў, у тым ліку грамадзян ЕС.

20 ліпеня 2012, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/631/15235
Текущая дата: 28.11.2024