Амаль 40% ўкраінцаў лічаць, што лідэрам апазыцыі зьяўляецца экс-прэм’ер Юлія Цімашэнка, а ў выпадку, калі яна ня будзе ўдзельнічаць у выбарах, апазыцыю ўзначаліць лідэр партыі «Фронт зьменаў» Арсэній Яцанюк.
Паводле дадзеных сацыялягічнага апытаньня Цэнтру Разумкова, на пытаньне: «Каго вы лічыце лідэрам украінскай апазыцыі?», 39,4% апытаных назвалі Цімашэнку, 18,9% — Яцанюка, 4,0% — лідэра партыі «УДАР» Віталя Клічко.
Паводле апытаньня, 62,5% украінцаў ведаюць пра тое, што асноўныя апазыцыйныя партыі прынялі рашэньне аб удзеле ў парлямэнцкіх выбарах адзіным партыйным сьпісам і аб фармаваньні адзінага сьпісу кандыдатаў у мажарытарнай акрузе.
39,3% апытаных лічаць, што ў выпадку няўдзелу Цімашэнкі ў выбарах апазыцыю ўзначаліць Яцанюк, 8,2% — Клічко.
34,1% лічаць, што пасьля выбараў усе апазыцыйныя партыі павінны аб’яднацца ў адну фракцыю, 16,6% — што павінны быць розныя апазыцыйныя фракцыі, якія будуць каардынаваць сваю дзейнасьць. 38,7% апытаных не цікавіць, як арганізуе сваю працу парлямэнцкая апазыцыя.
У галасаваньні па акругах 27,7% украінцаў гатовыя галасаваць за адзінага кандыдата ад аб’яднанай апазыцыі; 17,3% — за праўладнага кандыдата, 9,3% — за незалежнага кандыдата, для 28,2% прыналежнасьць кандыдата да ўлады ці апазыцыі не зьяўляецца вызначальным; 17,6% не вызначыліся з адказам на гэтае пытаньне.
Радыё Свабода, 9 ліпеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/632/15020
Текущая дата: 15.11.2024