Белорусский портал в Казахстане

Кітайскія тайканаўты вярнуліся на Зямлю



Модуль кітайскага пілатаванага касмічнага карабля "Шэньчжоу-9" ("Святы човен-9") учора здзейсніў пасадку ў аўтаномным раёне Унутраная Манголія на поўначы Кітая.

У капсуле на Зямлю вярнуліся камандзір карабля Цзын Хайпэн і члены экіпажа — Лю Ван і першая жанчына-касманаўт КНР Лю Ян. Касмічны палёт экіпажа "Шэньчжоу-9" доўжыўся 13 сутак. Праграма палёту прадугледжвала правядзенне шэрагу эксперыментаў, у тым ліку даследаванняў рэакцый чалавечага арганізма на бязважкасць.

Звязда, 30 чэрвеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/636/14895
Текущая дата: 28.11.2024