Некамерцыйным арганізацыям (НКА) у Расіі, што фінансуюцца з-за мяжы і займаюцца палітыкай, будзе прысвоены статус замежнага агента. Адпаведны законапраект сёння прыняла Дзярждума РФ у першым чытанні.
Згодна з законапраектам, любая расійская некамерцыйная арганізацыя, якая адпавядае дзвюм прыкметам: фінансаванне з-за мяжы і занятак палітычнай дзейнасцю - у абавязковым парадку павінна знаходзіцца ў рэестры некамерцыйных арганізацый, якія выконваюць функцыі замежнага агента. Гэтыя НКА будуць унесены ў спецыяльны рэестр, і для іх будзе дзейнічаць іншы прававы рэжым, чым для звычайных НКА, што прадугледжвае, у прыватнасці, асаблівую справаздачнасць і асаблівыя праверкі.
Пад замежнай крыніцай у дакуменце маюцца на ўвазе ўсе грошы, якія ідуць з-за мяжы - ад урадаў, дзяржаў, міжнародных і іншых арганізацый, а таксама ад грамадзянскіх, юрыдычных асоб і асоб без грамадзянства.
Растлумачвае законапраект і паняцце палітычнай дзейнасці. Гэтаму крытэрыю будуць адпавядаць тыя арганізацыі, якія ўдзельнічаюць у палітычнай дзейнасці незалежна ад мэт і задач, названых у дакументах (у тым ліку прапісаных у статутах НКА), правядзенне палітычных акцый у мэтах уздзеяння на прыняцце дзяржаўнымі органамі рашэнняў, накіраваных на змяненне праводзімай дзяржпалітыкі, а таксама фарміраванне грамадскай думкі ў названых мэтах.
Пры распаўсюджванні такой арганізацыяй матэрыялаў, у тым ліку ў СМІ і праз Інтэрнэт, неабходна ўказваць, што гэтыя матэрыялы распаўсюджаны і выпушчаны некамерцыйнай арганізацыяй, якая выконвае функцыі замежнага агента.
Згодна з дакументам, любая грашовая транзакцыя, гэта значыць паступленне грошай з замежных крыніц у расійскую НКА, падлягае абавязковаму кантролю, калі сума роўная або перавышае 200 тыс. расійскіх рублёў.
Штогод Мінюст павінен будзе прадстаўляць у Дзярждуме поўны даклад аб дзейнасці такіх НКА за мінулы год з усімі фінансавымі выкладаннямі.
За невыкананне закону прадугледжваецца прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці з максімальным штрафам да 1 млн. расійскіх рублёў і крымінальнай адказнасці з санкцыяй да чатырох гадоў пазбаўлення волі.
Законапраект прапанавала група дэпутатаў-адзінаросаў тыдзень таму, што выклікала бурную рэакцыю шматлікіх грамадскіх арганізацый. Савет па правах чалавека пры прэзідэнце РФ звярнуўся ў Дзярждуму з просьбай зняць законапраект з разгляду і афіцыйна вынесці яго на грамадскае абмеркаванне. На думку шэрагу экспертаў, у законапраекце змешчаны антыканстытуцыйныя нормы.
6 ліпеня 2012, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/636/14982
Текущая дата: 28.11.2024