Пра гэта абвясьціў прэзыдэнт Барак Абама. Пра значэньне гэтай новай інстытуцыі піша The Christian Science Monitor.
У панядзелак Абама паведаміў аб заснаваньні новага кансультацыйнага органа — Рады па прадухіленьні зьверстваў (Atrocities Prevention Board). Таксама ў панядзелак Абама падпісаў указ, які ўпершыню дазволіць ЗША накладаць санкцыі на замежных грамадзян, якія выкарыстоўваюць новыя тэхналёгіі (праграмы для адсочваньня сотавых тэлефонаў і карыстаньня інтэрнэтам) у мэтах парушэньня правоў чалавека.
Задача Рады па прадухіленьні зьверстваў — служыць мэханізмам раньняга папярэджаньня для Белага дома і іншых фэдэральных ведамстваў. Чальцы Рады — прадстаўнікі ключавых ведамстваў і іншых арганізацый, якія ўважліва адсочваюць сытуацыю ва ўсім сьвеце, сабраліся ўчора ў Белым доме на першае пасяджэньне Рады.
Стварэньне Рады — перамога фракцыі «інтэрвэнцыяністаў» ў зьнешнепалітычным істэблішменце Абамы. Гэты крок вітала сталы прадстаўнік ЗША ў ААН Сьюзэн Райс, якая, як мяркуецца, заменіць Гілары Клінтан на пасадзе дзяржсакратара. Мінулым летам Сьюзэн Райс была актыўнай прыхільніцай ўдзелу ЗША ў ваеннай апэрацыі ў Лібіі. Старшынёй Рады стане Саманта Паўэрс з Рады па нацыянальнай бясьпецы ЗША — таксама інтэрвэнцыяніскі ястраб.
Пасол Райс адзначыла, што зьверствы, якія мелі месца ў Лібіі, Кот-д’Івуары і ў Сірыі, можна было прадухіліць. Але для гэтага, паводле яе, патрэбная воля і здольнасьць зрабіць прынцып «ніколі больш» трывалай рэальнасьцю.
Ініцыятыва Абамы вырасла з леташняй прэзыдэнцкай дырэктывы, паводле якой ЗША лічаць прадухіленьне масавых зьверстваў і генацыду пытаньнем нацыянальнай бясьпекі і асноўным маральным абавязкам 21-га стагодзьдзя, сказала Райс.
Абама абвясьціў пра стварэньне новай Рады падчас наведваньня Музэю Галакосту ў Вашынгтоне. Ён заявіў, што прыгнёт і гвалт з боку дзяржавы ў Сырыі сталі нагодай для стварэньня новага органу.
Міжнародныя групы па абароне правоў чалавека і некаторыя зьнешнепалітычныя экспэрты віталі рашэньне прэзыдэнта.
На думку прадстаўніка Amnesty International Фрэнка Джанусі новы падыход амэрыканскага ўраду адлюстроўвае жорсткія ўрокі з запозьненага адказу на мінулыя гуманітарныя крызісы.
Прафэсар Джордж Лопэс, экспэрт па санкцыях з унівэрсытэту Нотр-Дам у Саўт-Бэнд, штат Індыяна, мяркуе, што масавыя зьверствы варта разглядаць як «арганізаваную злачыннасьць», якая можа быць разбураная шляхам узьдзеяньня на сродкі, якія выкарыстоўваюцца для арганізацыі і падтрымліваць яе, напрыклад, грошы, сеткі сувязі, а таксама зброя.
«Гісторыя вучыць нас, што архітэктары злачынстваў залежаць ад прамой або ўскоснай падтрымкі ад зьнешніх гульцоў, на якіх могуць быць накіраваныя санкцыі», кажа Джордж Лопэс.
У сваім учорашнім выступе Барак Абама адзначыў, што лідэры кшталту Асада і іх замежныя прыхільнікі адпрэчваюць ідэю вонкавага ўмяшаньня ў крызісы, якія яны называюць ўнутранымі. Але «дзяржаўны сувэрэнітэт не зьяўляецца ліцэнзіяй на адстрэл вашых уласных суграмадзян» — сказаў прэзыдэнт ЗША.
Радыё Свабода
24 красавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/650/13772
Текущая дата: 27.11.2024