Белорусский портал в Казахстане

Украінскія лесарубы незаконна валяць лес на беларускай тэрыторыі



З надыходам сезона сокастаяння зафіксаваны выпадак незаконнай валкі лесу на беларускай тэрыторыі і перамяшчэння яго ва Украіну.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі, 15 снежня гомельскім пагранічнікам з Мілашэвіцкага лясніцтва паступіла інфармацыя аб спілоўванні ў начны час недалёка ад мяжы 12 дрэў (8 куб.м). Па гэтым факце былі праінфармаваныя ўкраінскія пагранічнікі. Хутка яны знайшлі на сваёй тэрыторыі шэсць выкрадзеных ствалоў і перадалі іх беларускаму боку.

Праводзяцца мерапрыемствы па ўстанаўленні асоб, якія маюць дачыненне да незаконнай валкі лесу.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 16 снежня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/654/11228
Текущая дата: 14.06.2024