У маршрутным аўтобусе Мінск — Вільнюс, які прыбыў сёння ў літоўскую сталіцу каля 10.00, знойдзена супрацьтанкавая міна.
Першапачаткова паведамлялася, што ўзрыўчатку ў багажным аддзяленні аўтобуса знайшоў вадзіцель пры праверцы сумкі, якую ніхто з пасажыраў не забраў. Пазней прадстаўнік дэпартамента паліцыі Рамунас Матоніс паведаміў журналістам некаторыя падрабязнасці, паведамляе навасны партал Delfi.
Паводле яго слоў, сумка "з пасылкай" была змешчана ў багажнае аддзяленне аўтобуса ў Мінску, у Вільнюсе яе павінны былі забраць. Калі на вільнюскі вакзал па сумку прыйшоў малады чалавек (паводле звестак літоўскай паліцыі — грамадзянін Беларусі), вадзіцель, перш чым аддаць яе, вырашыў зазірнуць, што знаходзіцца ўнутры. Убачыўшы гэта, малады чалавек уцёк, а вадзіцель выклікаў паліцыю.
Да аўтобуса аператыўна прыбылі спецслужбы Вільнюса, спецпадраздзяленне "Арас", пажарныя і паліцыя. Пасажыры аўтавакзала і жыхары прылеглых кварталаў былі эвакуяваны. Мінёры дасталі з міны ўзрывальнік, аднак пакуль невядома, ці з`яўляецца яна баявой або вучэбнай. Паводле інфармацыі спецыялістаў, узрыўное прыстасаванне выраблена не ў час Другой сусветнай вайны, а ў нашы дні. На расійскіх вучэбных мінах звычайна бываюць спецыяльныя надпісы, але на знойдзенай у аўтобусе міне такіх надпісаў няма.
Праца аўтавакзала аднавілася ў 13.30 па мясцовым часе пасля таго, як паліцыя зняла агараджальныя стужкі.
Зараз праводзіцца экспертыза выбуховага прыстасавання. Паліцыя шукае падазронага — грамадзяніна Беларусі, якому на выгляд прыкладна 25 гадоў.
БелаПАН
Мінск, 14 красавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/654/13531
Текущая дата: 27.11.2024