Белорусский портал в Казахстане

Барысу Кіту 102 гады



Барыс Кіт, акадэмік, прафесар, матэматык і фізік. адзін з найбольш вядомых беларусаў у свеце. З 1944 г. ён жыве па-за межамі Беларусі, але не забываецца на сваё паходжанне і застаецца сапраўдным беларускім патрыётам.

Пачаткова ў Злучаных Штатах ён займаўся грамадскай дзейнасцю а пазней прысвяціў сябе навуковым даследванням у галіне касміных тэхналогіяў. У 1972 г. ён перабраўся ў Нямеччыну, дзе і жыве цяпер. Сёння Барыс Кіт адзначае свае 102 народзіны. Ягонае жыццё гэта прыклад не толькі таго, чаго ў жыцці можна дасягнуць, дзякуючы дбайнай працы, але перш-наперш таго, як трэба памятаць дзе б ты ні аказаўся пра сваю Бацькаўшчыну.

Сам Барыс падкрэслівае, што ён мае чыстае сумленне і ўсё жыццё працаваў для людзей, спрабаваў ім дапамагчы і нават ратаваў аж да смерці.

belsat.eu, 6 красавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/656/13459
Текущая дата: 27.11.2024