"Палітыка Еўрапейскага саюза ў адносінах да Беларусі дасягнула дна" — так польскі еўрапарламентарый Марэк Мігальскі пракаментаваў у сваім блогу расстрэл Уладзіслава Кавалёва.
"Шматгадовая непаслядоўная палітыка прывяла да сітуацыі, калі беларусы засталіся адны ў сваёй барацьбе з рэжымам Лукашэнкі. Падзеі апошніх дзён гэта пацвярджаюць", — піша Мігальскі.
Палітык нагадвае, што 15 сакавіка Еўрапарламент павінен быў прыняць рэзалюцыю па сітуацыі ў Беларусі з заклікам пазбавіць кіраўніцтва краіны права на арганізацыю чэмпіянату свету па хакеі з шайбай 2014 года. "На жаль, у выніку незразумелай для мяне палітычнай гульні прыняцце рэзалюцыі было адкладзена", — піша Мігальскі.
"Мы павінны задумацца над тым, наколькі пакуты беларусаў звязаны з непаслядоўнасцю палітыкі ЕС", — заклікае ён.
"Мы ў большай ступені адказныя за тое, што рэжым Лукашэнкі працягвае існаваць, як і за смерць Уладзіслава Кавалёва", — упэўнены палітык.
Аб тым, што прыгавор у дачыненні да прызнанага вінаватым у саўдзеле тэрарызму Уладзіслава Кавалёва прыведзены ў выкананне, стала вядома 17 сакавіка. Беларускія праваабаронцы ставяць правамоцтва такога рашэння пад сумненне.
Беларусь — апошняя дзяржава ў Еўропе, якая прыводзіць у выкананне смяротныя прыгаворы.
Антон Тарас, БелаПАН
Мінск, 17 сакавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/659/12803
Текущая дата: 15.11.2024