Дзень Волі традыцыйна — найважнейшае сьвята ў беларускіх суполках за межамі Беларусі.
У традыцыйным сьвяткаванні Дня Волі ў віленскай беларускай школе ўзяў удзел прэм’ер-міністар Літвы Андрус Кубілюс.
Імпрэзы і набажэнствы адбыліся ў Бэльгіі, Вялікай Брытаніі, Чэхіі, сьвяточныя мерапрыемствы праходзяць таксама ў Нямеччыне, Польшчы, Латвіі, Эстоніі, іншых краінах Эўропы і ў Амэрыцы.
У суседняй Літве з нагоды Дня Волі ўпершыню прайшоў цэлы Беларускі тыдзень, арганізаваны дзеячамі зь Беларусі, якія з-за палітычнага перасьледу выехалі за мяжу. Арганізатараў падтрымалі беларускія суполкі Літвы, дапамаглі ім і мясцовыя ўлады.
Канцэрт хору «Унія» ў часе ўрачыстага прыёму ў віленскай ратушы — зь ліку імпрэзаў, якія завяршылі ў гэтыя выходныя тыдзень Беларусі ў Літве з нагоды Дня Волі. Яго ладзіла беларуская дэмакратычная супольнасьць Літвы (Беларускае палітычнае і грамадзкае прадстаўніцтва ў Літве, моладзевая ініцыятыва ЭГУ «СтудАльянс», грамадзянская кампанія «За эўрапейскую Беларусь», ЭГУ, Хартыя-97, Дом правоў чалавека ў Літве) пры падтрымцы Віленскага гарадзкога самакіраваньня.
19 сакавіка пачатак тыдню Беларусі паклала адкрыцьцё выставы Тацяны Дзянісавай у мэрыі Вільні. У ім бралі ўдзел таксама літоўскія і беларускія палітыкі і дыпляматы, у іх ліку амбасадар Літвы ў Рэспубліцы Беларусь Эдмінас Багдонас.
«Як і шэраг беларускіх дзеячаў і журналістаў тут, я цяпер у выгнаньні, але, як і яны, спадзяюся вярнуцца ў Беларусь», — адзначыў Эдмінас Багдонас.
Як і шэраг беларускіх дзеячаў і журналістаў тут, я цяпер у выгнаньні, але, як і яны, спадзяюся вярнуцца ў Беларусь.
«На мне цяпер шалік зь бел-чырвона-белымі колерамі — за гэтыя колеры цяпер у Беларусі фактычна забіваюць чалавека ў турме, мы памятаем пра Сяргея Каваленку, пра ўсіх беларускіх палітвязьняў, мы памятаем гэтыя колеры ад тых часоў, калі савецкія танкі ішлі на бяззбройных людзей тут у Вільні, а беларусы са сваім нацыянальным сьцягам прыйшлі падтрымаць нас і рызыкавалі сваім жыцьцём разам з намі за свабоду.
У беларусаў ёсьць масавая падтрымка сярод літоўскай інтэлігенцыі, якая бачыць у дзеяньнях цяперашніх уладаў Беларусі фактычнае зьняволеньне беларускага народу», — сказаў кіраўнік камітэту замежных спраў Сойму Літвы Эмануэліс Зінгерыс, які цягам тыдня браў удзел у шэрагу імпрэзаў.
У сераду 21 сакавіка ў літоўскім Сойме быў круглы стол пра сучасныя стасункі Беларусі і Літвы, у пятніцу 23 сакавіка ў Цэнтральным архіве Літвы і ў ЭГУ (пры дапамозе фонду Конрада Адэнаўэра) адкрылася выстава «Невядомая БНР», якая прадставіла невядомыя раней гістарычныя дакумэнты, адшуканыя студэнтамі і выкладчыкамі ЭГУ.
«Гэта гістарычная сэнсацыя», — сказаў гісторык Павал Церашковіч.
У традыцыйным сьвяткаваньні Дня Волі ў віленскай беларускай школе імя Францыска Скарыны сёлета ўзяў удзел прэм’ер-міністар Літвы Андрус Кубілюс.
Прэм’ер узгадаў, што Літва і Беларусь абвясьцілі сваю незалежнасьць у 1918-м амаль адначасова.
«Мы апярэдзілі вас на месяц, у нас 16 лютага, у вас 25 сакавіка, і сапраўды сьвяткаваньне гэтых датаў паказвае, колькі ў гісторыі мы маем агульнага. Дзень незалежнасьці — гэта тое, што асабліва важна нам усім».
Сёньня раніцай на віленскіх могілках Росы і Ліпоўка традыцыйна ўшанавалі памяць заснавальнікаў БНР і беларускіх дзеячаў, пахаваных тут, а пасьля правялі сьвяточны аўтапрабег па віленскіх вуліцах і да беларуска-літоўскай мяжы пад бел-чырвона-белымі сьцягамі.
Радыё Свабода, 25 сакавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/660/12950
Текущая дата: 27.11.2024