Таксама яны даспадобы яшчэ 18 мільёнам карыстальнікаў анлайн-гульні Wоrkd оf Tаnks ("Свет танкаў"), распрацаванай у Мінску.
Найбольшая колькасць яе прыхільнікаў жыве ў Расіі, Германіі, Польшчы, Украіне і Кітаі. "Цацка", створаная беларусамі, сёння з`яўляецца адной з папулярнейшых у свеце. Пазалетась гульня нават трапіла ў Кнігу рэкордаў Гінеса, бо на серверы ў адзін і той жа час вялі "танкавыя баі" 91 311 чалавек.
У распрацоўцы Wоrkd оf Tаnks прымаюць удзел больш за 300 чалавек. Па словах намесніка дырэктара па маркетынгу студыі Gаmе Strеаm Мікалая Небышанца, беларусы бяруць на сябе працу па праграмаванні, гульнявым працэсе, маляванні і стварэнні гульнявых мадэляў. Спецыялісты з Еўропы, Амерыкі і Азіі займаюцца прасоўваннем, рэкламай і тэхпадтрымкай гульні.
— Нядаўна мы даведаліся, што ў "танчыкі" гуляе кароль Іарданіі, — расказаў Мікалай Небышанец.
У хуткім часе можна чакаць выхаду дзвюх новых гульняў: Wоrld оf Wаrрlаnеs ("Свет баявых самалётаў"), дзе будзе тры класы самалётаў часоў Другой сусветнай вайны, і Wоrld оf Bаttlеshірs ("Свет баявых караблёў"), у якім можна весці бой на авіяносцы, лінкоры ці эсмінцы.
Дарэчы, у 2008 годзе беларускія праграмісты стварылі ваенную стратэгію "Аперацыя "Баграціён". Але ў Еўропе гульня не выйшла, бо, па словах распрацоўшчыкаў, тэма вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў там не выкліча цікавасці.
Ганна Гарустовіч
Звязда, 24 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/664/12445
Текущая дата: 15.11.2024