Колькасьць ахвяраў халадоў ва Ўкраіне перавысіла 100. З учорашняга дня ў краіне зарэгістравана 38 загінулых ў выніку маразоў.
Паводле экстраных службаў Украіны, большасьць загінулых — бяздомныя людзі, больш за 60 целаў было знойдзена на вуліцах. У мясцовых бальніцах застаюцца сотні чалавек, шпіталізаваных з прыкметамі сур’ёзнага абмаражэньня.
Выпадкі гібелі людзей у сувязі з марозным надвор’ем адзначаныя і ў іншых краінах Усходняй, а таксама Цэнтральнай Эўропы. У шэрагу раёнаў слупок тэрмомэтра апускаецца да адзнакі мінус 35 градусаў па Цэльсіі. У Польшчы за мінулы тыдзень загінулі 37 чалавек.
Радыё Свабода
3 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/668/12037
Текущая дата: 14.11.2024