Мы прывыклі да таго, што язык высоўваюць, у асноўным, дзеці. Але дарослыя часам таксама паказваюць язык, хоць і робяць гэта значна радзей (вядома, не ўлічваючы адмысловых аматараў гэтай справы).
У большасці выпадкаў так чалавек проста жартуе, перадражнівае каго або хоча выклікаць у яго абурэнне. Наогул, паказваць язык у нас не вельмі прынята. Аднак у некаторых краінах дарослыя паказваюць адно аднаму язык часцей і зусім па іншых прычынах.
Так, напрыклад, кітайцы паказваюць язык, калі чамусьці вельмі моцна дзівяцца або чымсьці напалоханыя. Дэманстрацыя языка не лічыцца чымсьці непрыстойным або непаважлівым таксама ў Францыі і ў Італіі. Жыхары гэтых краін выяўляюць гэтым жэстам лёгкую насмешку над чужой прамашкай.
А вось калі ж вы пакажаце камусьці язык у Новай Зеландыі, то можаце нажыць сабе ворагаў з мясцовых. Справа ў тым, што ў гэтай краіне высунуты язык азначае абразу або нават пагрозу іншаму чалавеку. Аўстралійцы за гэты, здавалася б, нявінны жэст наогул палезуць з вамі біцца. Затое на Маркізскіх астравах (гэта ў Палінезіі) абарыгены, паказваючы язык, такім чынам ілюструюць звычайнае адмаўленне. Таму не крыўдзіцеся, калі на ваша ветлівае пытанне аб тым, ці далёка да горада, мясцовы жыхар вельмі старанна прадэманструе вам свой язык.
У шматлікіх краінах (у тым ліку і ў нас) чалавек, вельмі захоплены чымсьці, часта высоўвае пры гэтым язык. Даследчыкі Сміт, Чэйз і Лібліх у выніку назірання за дзецьмі і дарослымі выявілі падабенства ў прычынах, па якіх і тыя, і другія высоўваюць язык. Дзеці, паказваючы язык, хочуць, каб ад іх адчапіліся, калі яны чымсьці захоплены. Дарослыя таксама хочуць, каб іх не трывожылі, калі яны на чымсьці засяроджаны. Таму, на думку даследчыкаў, яны падсвядома і высоўваюць язык гэтак жа, як дзеці.
У Індыі язык высоўвае моцна разгневаны чалавек. Таму ўявіце сабе, што падумаюць аб вас бацькі немаўляці, якога вы будзеце так "нявінна" дражніць. Можаце атрымаць сур`ёзныя непрыемнасці. Калі вам падчас вашага знаходжання ў Лацінскай Амерыцы паказаў язык мясцовы жыхар, можаце пайсці адразу ў суд (або правучыць яго самастойна). Таму што ў лацінаамерыканцаў гэты жэст азначае тое ж, што і фраза "Ты баязлівец!"
Кажуць, што ў Азіі нават дзецям забараняюць высоўваць язык, лічачы, што гэта непрыстойна. Але ж на Тыбеце людзі, паказваючы язык, вітаюць адно аднаго. І гэтым праяўляюць сваю павагу да іншага чалавека. А ў народаў мая шматлікія статуі мясцовых багоў паказваюць язык, што лічыцца прыкметай найвялікшай мудрасці.
Напрыканцы яшчэ адзін цікавы факт. У Германіі аўтамабіліст, які паказвае іншаму язык, абавязаны заплаціць ад 150 да 300 еўра. Уяўляеце, што здарылася б з нашымі кіроўцамі, калі б у нас увялі такія штрафы?! Паўкраіны засталося б без сродкаў да існавання. Такім чынам, важна памятаць, асабліва адпраўляючыся ў чужую краіну, што ваш жэст можа расцэньвацца чалавекам іншай культуры зусім не так, як вы меркавалі. Няведанне не вызваляе ад адказнасці... і можа пагражаць вашай бяспецы.
Звязда, 8 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/670/12118
Текущая дата: 27.11.2024