Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі ў будучыні, магчыма, будуць навучаць кітайскіх памежнікаў



Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, рашэнне прапрацаваць пытанне аб навучанні кітайскіх спецыялістаў-памежнікаў для Народна-вызваленчай арміі КНР на базе Інстытута пагранічнай службы ў Мінску ў 2012—2013 гадах было прынята 3 лютага.

У гэты дзень адбылася сустрэча кіраўніцтва памежнага ВНУ з прадстаўнікамі апарату ваеннага і ваенна-паветранага аташэ пры пасольстве Кітая ў Беларусі. Замежныя ваеннаслужачыя азнаёміліся з магчымасцямі інстытута, яго метадычнымі і навуковымі распрацоўкамі.

Інстытут памежнай службы Беларусі быў утвораны ў адпаведнасці з указам прэзідэнта ў ліпені 2010 года на базе памежнага факультэта Ваеннай акадэміі.

БелаПАН, 7 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/671/12288
Текущая дата: 27.11.2024