З 1 лютага ў Беларусі і Латвіі пачынаецца выдача дазволаў на спрошчанае перасячэнне мяжы паміж дзвюма краінамі. Такая працэдура прадугледжана пагадненнем аб спрошчаным парадку ўзаемных паездак жыхароў прыгранічных тэрыторый дзвюх краін.
Міжурадавае пагадненне было падпісанае ў Рызе 23 жніўня 2010 года. 1 снежня 2011 года ў Віцебскім аблвыканкаме адбыўся абмен пісьмовымі паведамленнямі аб выкананні Беларуссю і Латвіяй унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўваходжання дакумента ў сілу. З гэтага дня мясцовыя органы ўлады пачалі фарміраванне спісаў жыхароў прыгранічных тэрыторый, якія маюць права на атрыманне адпаведных дазволаў.
У сувязі з пачаткам малога прыгранічнага руху для аператыўнага інфармавання насельніцтва Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі стварыў спецыяльны інтэрнэт-рэсурс traffic.gpk.gov.by. Ён утрымлівае асноўныя паняцці пра малы прыгранічны рух, пералік адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, што ўваходзяць у прыгранічныя тэрыторыі, пералік дакументаў, неабходных для перасячэння мяжы, і іншыя матэрыялы.
Жыхары прыгранічных тэрыторый Беларусі і Латвіі будуць наведваць адпаведныя тэрыторыі без віз па дазволах на мясцовае прыгранічнае перамяшчэнне. Гэты дакумент будзе выдавацца на падставе спісаў жыхароў прыгранічных тэрыторый: для Беларусі — у генконсульстве ў Даўгаўпілсе; для Латвіі — у консульстве ў Віцебску.
Пад дзеянне пагаднення падпадаюць жыхары прыгранічных тэрыторый, якія пастаянна пражываюць на іх не менш за год, а таксама пры ўмове вядзення сумеснай з імі хатняй гаспадаркі — мужы і жонкі, бацькі, бабулі, дзядулі, непаўналетнія дзеці, непаўналетнія ўсыноўленыя і ўдачароныя, непаўналетнія дзеці, што знаходзяцца пад апекай, непаўналетнія ўнукі, непаўналетнія праўнукі, нават калі яны пражываюць на прыгранічнай тэрыторыі менш за год.
Сярод падстаў для выдачы дазволу: арганізацыя або ўдзел на рэгулярнай аснове ў культурных, адукацыйных, навуковых і спартыўных мерапрыемствах, што праводзяцца органамі ўлады і ўстановамі дзяржаў бакоў; валоданне нерухомасцю; наведванне сваякоў; цяжкае захворванне або смерць сваякоў; наведванне месцаў пахавання сваякоў; атрыманне медыцынскай дапамогі; удзел у мерапрыемствах, звязаных з мясцовымі традыцыямі і правядзеннем рэлігійных абрадаў; ажыццяўленне рэгулярных кантактаў у сферы гаспадарчай дзейнасці без права вядзення працоўнай дзейнасці.
За разгляд хадайніцтва аб выдачы дазволу на мясцовае прыгранічнае перамяшчэнне бярэцца збор у памеры 20 еўра. Ад уплаты збору на падставе ўзаемнасці могуць вызваляцца пенсіянеры, інваліды і дзеці да 18 гадоў.
Жыхарам прыгранічных тэрыторый дазволы на мясцовае прыгранічнае перамяшчэнне будуць выдавацца з тэрмінам дзеяння ад аднаго года да пяці гадоў, але не звыш тэрміну дзеяння сапраўднага праязнога дакумента. Сумарны тэрмін знаходжання на прыгранічнай тэрыторый дзяржавы іншага боку на працягу тэрміну дзеяння дазволу на мясцовае прыгранічнае перамяшчэнне не можа перавышаць 90 дзён на працягу 6 месяцаў.
Пад дзеянне малога прыгранічнага руху падпадаюць жыхары населеных пунктаў Бігосаўскага, Чапаеўскага, Сар`янскага, Асвейскага, Кахановіцкага, Белькаўшчынскага сельсаветаў Верхнядзвінскага раёна, горада Верхнядзвінска, Павятскага, Перабродскага, Далгінаўскага, Мёрскага, Новапагосцкага, Туркоўскага сельсаветаў Мёрскага раёна, горада Мёры, Друеўскага, Плюскага, Слабодкаўскага, Опсаўскага, Далякоўскага, Ахрэмаўскага, Мяжанскага, Цяцеркаўскага, Відзаўскага сельсаветаў Браслаўскага раёна, горада Браслаў, пасёлка Відзы.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 1 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/672/12040
Текущая дата: 27.11.2024