Белорусский портал в Казахстане

У Малдове патрабуюць вываду расейскіх міратворцаў



У Малдове каля ста чалавек пікетавалі сёньня міратворчы пост у зоне бясьпекі ў Прыднястроўі.

Гэта ўжо другая акцыя пратэсту ў сувязі з гібельлю 1 студзеня 19-гадовага грамадзяніна Малдовы, які не падпарадкаваўся патрабаваньню расейскага вайскоўца і быў застрэлены.

Удзельнікі акцыі заступілі дарогу на Кішынэў і запатрабавалі ад уладаў краіны да канца тыдня ліквідаваць міратворчыя пасты на берагох Днястра, пагражаючы ў адваротным выпадку прыбраць пасты сваімі сіламі.

Прэм`ер-міністар Малдовы Ўлад Філат тым часам заявіў, што ўрад працягне расьсьледаваньне трагічнага інцыдэнту, а пытаньне аб эфэктыўнасьці міратворчых сілаў у рэгіёне будзе вывучанае і вынесенае на абмеркаваньне.

Радыё Свабода
3 студзеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/676/11580
Текущая дата: 15.11.2024