Белорусский портал в Казахстане

На месцы прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева Аляксандр Лукашэнка выйшаў бы да людзей, якія пратэставалі 10 снежня на Балотнай плошчы ў Маскве супраць фальсіфікацый на выбарах у Дзяржаўную думу.



Пра гэта беларускі прэзідэнт заявіў у інтэрв`ю галоўнаму рэдактару радыёстанцыі "Русская служба новостей" (РСН) Сяргею Дарэнку. Фрагменты гутаркі, якая адбылася 13 снежня, пачалі з`яўляцца на сайце РСН яшчэ да яе выхаду ў эфір (16.00 па мінскім часе).

Лукашэнка ўпэўнены, што ўлада павінна хутка рэагаваць на падобныя акцыі пратэсту.

"Ты павінен не даваць прычын да такіх выступленняў, а калі яны з`яўляюцца, ты павінен мець у сябе ў арсенале такую зброю або прыладу: выйшаўшы да народа адкрыта так, ты мог выстраліць, і людзі развядуць рукамі. Вось на Балотнай у вас сабраліся. Выйдзі і скажы… Калі на Балотнай склалася сітуацыя, што там павінен быць кіраўнік дзяржавы, я б не раздумваючы пайшоў туды. Або ты прама прыйдзеш і скажаш, або праз скрыню, інтэрнэт ці што іншае — у цябе павінна быць права. І ў цябе павінна быць тое, што ты павінен пакласці на стол людзям і сказаць. І яны развядуць рукамі", — лічыць прэзідэнт Беларусі.

Нагадаем, апошняя самая масавая акцыя пратэсту ў Беларусі адбылася вечарам 19 снежня 2010 года пасля закрыцця ўчасткаў для галасавання на прэзідэнцкіх выбарах. Ніхто з кіраўніцтва краіны да ўдзельнікаў акцыі пратэсту супраць вынікаў галасавання не выйшаў. Акцыя была жорстка задушана праваахоўнымі органамі. Затрымана больш за 600 чалавек, у тым ліку восем кандыдатаў у прэзідэнты.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 16 снежня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/683/11238
Текущая дата: 26.11.2024