Выбары ў Дзярждуму Расіі "адпавядалі прызнаным дэмакратычным нормам", заявіў кіраўнік місіі назіральнікаў ад СНД, намеснік старшыні выканкама СНД Уладзімір Гаркун 5 снежня на выніковай прэс-канферэнцыі місіі ў інфармацыйным цэнтры ЦВК РФ.
У склад місіі СНД уваходзіла 208 назіральнікаў з усіх краін СНД, у тым ліку каля 50 прадстаўнікоў Беларусі. Як паведаміў БелаПАН напярэдадні ад`езду ў Маскву сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік, два назіральнікі ў складзе місіі прадстаўлялі ЦВК Беларусі, пяць — Савет Рэспублікі, дзесяць — Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Акрамя гэтага, назіральнікамі працавалі супрацоўнікі беларускага МЗС і прадстаўнікі беларускіх рэгіёнаў.
Паводле слоў Уладзіміра Гаркуна, назіральнікі адзначылі, што выбары "адпавядалі заканадаўству Расіі і наогул прызнаным дэмакратычным нормам". "Выбары былі транспарэнтнымі і забяспечвалі волевыяўленне грамадзян. У Расіі былі створаны неабходныя ўмовы для маніторынгу падрыхтоўкі выбараў", — цытуе Гаркуна ІТАР-ТАСС.
Агітацыйная кампанія, адзначыў кіраўнік місіі СНД, праходзіла ў рамках прававога поля", "поўная шырокая магчымасць для прадстаўлення сваіх праграм была дадзена кожнай партыі". "Сур`ёзных прэтэнзій па ўчарашнім дні назіранняў не маем", — падкрэсліў Гаркун. Ён дадаў, што назіральнікі зафіксавалі некаторыя "недахопы тэхнічнага характару", якія не зрабілі ўплыву на вынік галасавання.
Між тым, напярэдадні позна вечарам лідар партыі "Яблык" Сяргей Мітрохін заявіў журналістам пра масавыя парушэнні на выбарчых участках, з-за чаго, паводле яго слоў, партыя можа не прызнаць выбары ў Дзярждуму легітымнымі. Паводле яго інфармацыі, у Маскве назіральнікі ад партыі зафіксавалі парушэнні на выбарчых участках, таксама як і ў шэрагу іншых рэгіёнаў краіны. Мітрохін дадаў, што кіраўнік ЦВК Уладзімір Чураў ведае пра заявы на гэтую тэму.
"У нас з`яўляецца ўсё больш і больш падстаў для таго, каб па выніках гэтай кампаніі не прызнаваць выбары легітымнымі, і не прызнаваць Думу, якая на іх будзе сфарміраваная, таксама легітымнай", — сказаў Мітрохін. Паводле слоў палітыка, "Яблык" дачакаецца канчатковых вынікаў, паглядзіць, як будуць развівацца падзеі. Мітрохін выказаў меркаванне, што, магчыма, у тых, хто арганізаваў парушэнні, "прачнецца розум або сумленне".
Паводле апошніх звестак Цэнтрвыбаркама РФ, на 10.00 5 снежня пасля апрацоўкі 96% пратаколаў партыя "Адзіная Расія" набірае 49,54% галасоў, што дае ёй 238 мандатаў у Дзярждуме, КПРФ — 19,16% (92 месцы), "Справядлівая Расія" — 13,22% (64 месцы), ЛДПР — 11,66% (56 мандатаў). У ЦВК адзначылі, што працэнт усіх гэтых партый яшчэ павысіцца за кошт пераразмеркавання галасоў за тры астатнія партыі, якія не пераадолелі сяміпрацэнтнага бар`ера: "Яблык" (каля 3,3%), "Патрыёты Расіі" (без малога адзін працэнт) і "Правая справа" (крыху больш за паўпрацэнта).
На думку беларускага палітолага Валерыя Карбалевіча, вынікі парламенцкіх выбараў у Расіі ніяк не адаб`юцца на расійска-беларускіх адносінах. "Улада ў Расіі не памянялася, ды і сам парламент мае абмежаваны ўплыў на расійскую палітыку", — адзначыў ён у каментары БелаПАН.
У той жа час Карбалевіч не выключае "магчымага дэманстрацыйнага эфекту, які зробіць нейкі ўплыў на масавую свядомасць у Беларусі". "Аказваецца, нягледзячы на папрокі ў недэмакратычнасці, у Расіі галасы на выбарах лічаць. Вынікі выбараў паказалі, што правячая партыя на выбарах выступіла не самым лепшым чынам. Падобнага ў Беларусі не назіраецца ў прынцыпе ўжо 17 гадоў", — падкрэсліў палітолаг.
Таццяна Каравянкова, Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 5 снежня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/684/10989
Текущая дата: 14.11.2024