Французскае выдавецтва L`espace d`un instant выпусціла зборнік п`ес сучасных беларускіх драматургаў пад назвай Une Moisson en hiver ("Ураджай зімой").
Як паведамілі ў прэс-службе Саюза беларускіх пісьменнікаў (СБП), у кнігу ўвайшлі творы шэрагу аўтараў, сярод якіх Віктар Жыбуль, Цімафей Ільеўскі, Андрэй Карэлін, Андрэй Курэйчык, Павел Пражко, Павел Расолька, Мікалай Рудкоўскі, Дзмітрый Строцаў, Барыс Сачанка.
Беларускія творы на французскую мову пераклалі Ларыса Гіймэ і Вірджынія Шыманец. Як адзначылі ў прэс-службе СБП, перакладчыцы раней ужо звярталі сваю ўвагу на беларускае літаратурнае мастацтва. Так, у 2007 годзе ў тым жа выдавецтве быў выпушчаны французскі пераклад п`есы "Тутэйшыя" Янкі Купалы. Апрача таго, часткова была перакладзена "Малая падарожная кніга па горадзе Сонца" Артура Клінава.
Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 1 лістапада 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/689/10299
Текущая дата: 14.11.2024