Белорусский портал в Казахстане

Палітычная камісія ПАСЕ абмяркуе сітуацыю ў Беларусі



Сітуацыю ў Беларусі абмяркуе 20 чэрвеня ў Страсбургу камісія па палітычных пытаннях Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы.

Паводле папярэдняй праграмы пасяджэння, у абмеркаванні возьмуць удзел старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак і ганаровы старшыня Аб`яднанай грамадзянскай партыі Станіслаў Багданкевіч.

Савет Еўропы — міжнародная палітычная арганізацыя, якая садзейнічае правам чалавека і дэмакратычным стандартам у Еўропе. Беларусь — адзіная еўрапейская краіна, якая не ўваходзіць у Савет Еўропы. Статус спецыяльнага запрошанага ў ПАСЕ яна страціла 13 студзеня 1997 года.

Антон Тарас, БелаПАН
Мінск, 20 чэрвеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/694/7365
Текущая дата: 21.09.2024