Белорусский портал в Казахстане

Прадстаўнік Беларусі выступіў на пасяджэнні групы экспертаў ААН па прадухіленні і выкараненні незаконнага гандлю лёгкай і стралковай зброяй



Беларуская дэлегацыя ўзяла ўдзел у пасяджэнні групы ўрадавых экспертаў адкрытага складу па Праграме дзеянняў ААН па прадухіленні і выкараненні незаконнага гандлю лёгкай і стралковай зброяй (ЛСЗ) ва ўсіх яго аспектах і барацьбе з ім 13 мая ў Нью-Ёрку. Пра гэта паведаміла прэс-служба МЗС Беларусі.

Падчас пасяджэння выступіў начальнік упраўлення міжнароднай бяспекі і кантролю над узбраеннямі МЗС Уладзімір Герасімовіч. Ён падкрэсліў, што Беларусь надае вялікае значэнне практычнай рэалізацыі праграмы дзеянняў ААН па прадухіленні і выкараненні незаконнага гандлю зброяй, а таксама пытанням арганізацыі бяспекі захоўвання запасаў ЛСЗ, ліквідацыі лішкаў ЛСЗ, садзейнічання распрацоўцы, прыняццю і ажыццяўленню мер рэгіянальнага характару, найперш у межах АБСЕ.

Дыпламат зазначыў, што з 2007 года ў Беларусі ажыццяўляецца сумесны праект АБСЕ і ПРААН "Нарошчванне патэнцыялу ў сферы кіравання запасамі лёгкай і стралковай зброі і арганізацыя іх бяспечнага захоўвання", які прадугледжвае мадэрнізацыю сістэм аховы і бяспекі захоўвання ЛСЗ на 15 ваенных аб`ектах Міністэрства абароны. На гэты момант работы завершаны на пяці аб`ектах, ідзе рэалізацыя другой фазы праекта.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 14 мая 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/696/6470
Текущая дата: 21.09.2024