Белорусский портал в Казахстане

У юнай беларускі Няхай - трэцяя прэмія, а гран-пры - у Ралукі



Учора вечарам раскрылася апошняя інтрыга "базару" — агучылі прозвішчы пераможцаў дзявятага міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2011". Па добрай традыцыі віцебскага фестывалю па выніках кожнага з двух конкурсных дзён балы, якія паставілі члены журы за выступленне хлопчыкам і дзяўчынкам, не афішуюцца.

Беларусь на конкурсе прадстаўлялі дзве дзяўчынкі з Мінска: Аня Атрошчанка, якой у верасні споўніцца 9 гадоў, і 9-гадовая Аляксандра Няхай.

"Гран-пры" — 5 тысяч долараў — атрымала 10-гадовая Ралука з Румыніі. Першая прэмія — 3 тысячы долараў. Яе ўладальнікам стала прадстаўніца Казахстана Куралай Мейрамбек. Другая прэмія — 2 тысячы долараў — падзелена паміж Валерыяй Чувізавай з Латвіі і Джэнтльменам (Азербайджан). Трэцяя прэмія — 1 тысяча долараў падзелена паміж тройкай канкурсантаў: нашай Аляксандрай Няхай, прадстаўніком Балгарыі Марцінам Йорданавым і Марьянай Шчарбак з Украіны.

Сёлета журы конкурсу ўзначальваў вядомы тэлевізійны вядучы, заслужаны артыст Расіі Сяргей Шусціцкі. Беларусь у складзе членаў журы прадстаўляў Пётр Ялфімаў.

Аляксандр Пукшанскі
Звязда, 15 ліпеня 2011


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/698/7964
Текущая дата: 14.11.2024