Белорусский портал в Казахстане

Першы фестываль мастацтваў беларусаў свету (Беларусь)



У развіццё прапаноў, выказаных дэлегатамі V з’езду беларусаў свету і падтрыманых членамі Кансультатыўнага савета па справах беларусаў замежжа, Міністэрствам культуры ажыццяўляецца падрыхтоўка Першага фестывалю мастацтваў беларусаў свету. Правядзенне фестывалю запланавана на 7-10 ліпеня 2011 г. з арганізацыяй культурных мерапрыемстваў у гг. Мінску і Віцебску ў рамках XX Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар”.

Праграмай фестывалю прадугледжаны канцэрты калектываў мастацкай самадзейнасці беларусаў замежжа, адкрыццё мастацкай выставы “Беларускія мастакі ў свеце”, адкрыццё фотавыставы аб дзейнасці беларускіх аб`яднанняў у замежных краінах і іншыя мерапрыемствы. Праезд за кошт удзельнікаў, астатнія выдаткі кампенсуе Міністэрства культуры РБ.

Заяўкі на ўдзел у фестывалі накіроўваць да 30 красавіка ў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь: 220004, г.Мінск, пр. Пераможцаў, 11.

Кантакты для даведак:
Тэл.: (017) 203 71 76
Факс: (017) 203 94 13
E-mail: folk5@kultura.by

ЗБС Бацькаўшчына

9 красавіка 2011


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/699/5831
Текущая дата: 20.09.2024