Белорусский портал в Казахстане

У ЗША ў дзясяткаў падлеткаў пасля вакцынацыі Moderna і Pfizer выявілі праблемы з сэрцам



Дакладная колькасць пацярпелых не называецца, перадае The New York Times

Вядома толькі, што ў цэнтры па кантролі і прафілактыцы захворванняў ЗША (CDC) паступіла некалькі дзясяткаў паведамленняў пра развіццё ў падлеткаў пасля вакцынацыі міякардыту — паразы сардэчнай мышцы.

Скаргі ў маладых людзей узнікалі ў асноўным на чацвёрты дзень пасля прыёму другой дозы вакцыны. Прычым выпадкі міякардыту назіраліся часцей у юнакоў, чым у дзяўчат.

Цяпер медыкі спрабуюць высветліць, ці звязана параза сардэчнай мышцы ў падлеткаў з вакцынацыяй. Эксперты CDC адзначаюць, што падобных выпадкаў «адносна мала» на фоне агульнай колькасці прышчэпленых амерыканцаў і рэдкі пабочны эфект у выглядзе міякардыту нязначны ў параўнанні з патэнцыяльнымі рызыкамі Covid-19.

Звязда, 24 траўня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/7/59437
Текущая дата: 03.05.2024