Белорусский портал в Казахстане

На вучэнні "Непарушнае братэрства - 2024" у Казахстане Калектыўныя міратворчыя сілы АДКБ адпрацоўваюць задачы постканфліктнага ўрэгулявання - дастаўляюць гуманітарныя грузы для насельніцтва



Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве абароны.

Дастаўка арганізавана наземным і авіяцыйным транспартам. Аўтамабільныя калоны суправаджаюць падраздзяленні аховы воінскіх кантынгентаў Беларусі, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана.

Асобныя аўтамабільныя калоны перапраўляюцца праз водную перашкоду па пантоннай пераправе, узведзенай інжынерна-сапёрнымі падраздзяленнямі Калектыўных міратворчых сіл АДКБ.

Лётчыкі армейскай авіяцыі на ўдарна-баявых верталётах Мі-35 выконваюць задачы вядзення паветранай разведкі і прыкрыцця калоны гуманітарнай дапамогі. Упершыню ў ходзе вучэння прыменена грузавая парашутная сістэма АПСДГ-250.

Сістэма абсталявана аўтаматызаваным кіраваннем, мае ўбудаваную навігацыю і дае магчымасць дэсантаваць грузы з вышыні да 8000 метраў, забяспечваючы высокадакладнае прызямленне ў зададзеным раёне.

4 кастрычніка 2024, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/7/75447
Текущая дата: 18.11.2024