Аб гэтым заявіў міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін на 10-м Пекінскім форуме па пытаннях бяспекі "Сяньшань". Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны.
"На жаль, сёння можна канстатаваць, што прычын для аптымізму мала. Свет не можа намацаць агульныя падыходы, каб, абапіраючыся на іх, пачаць паступальны выхад з абстаноўкі глабальнага процістаяння. Але выхад шукаць трэба. І ў гэтым плане было б дарэчы ўспомніць старадаўнюю кітайскую мудрасць з трактата Сунь Цзы: "Лепшая вайна - тая, якая не адбылася", - сказаў Віктар Хрэнін.
Міністр абароны адзначыў, што Беларусь ніколі не звязвала сваю будучыню з ваенным вырашэннем міжнародных праблем. "Мы заўсёды выступалі за рэгуляванне ўсіх спрэчных пытанняў мірным шляхам, лічачы ваенную сілу крайнім сродкам адпору агрэсару. Менавіта таму нам у вышэйшай ступені імпануе кітайская Ініцыятыва па глабальнай бяспецы. Мы поўнасцю падтрымліваем ідэю гарманічнага і раўнапраўнага суіснавання ўсіх краін, усіх народаў", - падкрэсліў кіраўнік ваеннага ведамства.
Віктар Хрэнін запэўніў, што беларускі бок будзе спрабаваць данесці да разважлівай часткі сусветнай супольнасці думку аб непадзельнасці бяспекі, аб згубнасці спроб забяспечыць уласную бяспеку за кошт мілітарызацыі. "Зыходзячы з гэтага, заклікаем усе адказныя незалежныя краіны задумацца над перазагрузкай міжнароднай дагаворнай сістэмы, накіраванай на павышэнне транспарэнтнасці ў ваеннай сферы, захаванне парытэту ваенных сіл з адначасовым раззбраеннем да ўзроўню абароннай дастатковасці. З`яўляючыся ўдзельнікам ініцыятывы "Адзін пояс, адзін шлях", мы прапануем усямерна садзейнічаць усеагульнай бяспецы праз агульнадаступнае развіццё", - заявіў ён.
Форум праходзіць 29-31 кастрычніка ў Міжнародным цэнтры канферэнцый у Пекіне. У мерапрыемстве прымаюць удзел прадстаўнікі ўзроўню міністра абароны з больш як 40 краін.
30 кастрычніка 2023, Мінск
БЕЛТА
30 кастрычніка 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/70/71360
Текущая дата: 18.11.2024