Белорусский портал в Казахстане

Японія: ў акіян выльюць радыёактыўную ваду



Такійская энэргетычная кампанія (TEPCO), якая пабудавала і эксплюатуе аварыйную АЭС "Фукусіма-Даічы", зьбіраецца скінуць у акіян звыш 10 тысяч тон радыёактыўнай вады, што назапасілася ў рэактары – каб вызваліць месца ў рэзэрвуары для вады зь яшчэ больш высокім узроўнем радыяцыі.

Фукусіма: забруджаная радыяцыяй вада перапаўняе рэзэрвуары

Паводле прадстаўніка кампаніі, вада, якую мяркуецца скінуць у акіян, утрымлівае меньшую колькасьць радыёактыўных матэрыялаў і не ўяўляе сабой небясьпекі здароўю людзей. Узровень радыяцыі вады, што будзе зьлітая ў акіян у аўторак, перавышае норму ў сто разоў.

Радыё Свабода
4 красавіка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/700/5686
Текущая дата: 20.09.2024