Белорусский портал в Казахстане

У Емэне адбыліся новыя сутыкненьні дэманстрантаў з паліцыяй



Сёньня ў Емэне адбыліся новыя сутыкненьні дэманстрантаў з паліцыяй. Адзін чалавек забіты, некалькі параненыя ў горадзе Таіз на поўдні краіны, дзе супрацоўнікі сілаў бясьпекі распачалі страляць па ўдзельніках апазыцыйнага мітынгу.

Раней сёньня дзесяткі дэманстрантаў былі параненыя пры разгоне акцыі ў горадзе Хадэйда. Паліцыя скарыстала сьлезацечны газ і распачала стрэляніну ў паветра.

За час пратэстаў у Эмене з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта АліАбдалы Салеха былі забітыя больш як 50 чалавек.

Радыё Свабода
4 красавіка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/708/5684
Текущая дата: 14.11.2024