Белорусский портал в Казахстане

Лібія: паўстанцы працягваюць адступаць



14 сакавіка краіны вялікай васьмёркі абмяркоўваюць магчымасьць абвяшчэньня паветранай прасторы Лібіі зонай, свабоднай ад палётаў. У суботу з гэтай ініцыятывай выступілі краіны Арабскай Лігі.

Паўстанцы рыхтуюцца абараняць Аджабію – наступную мэту праўрадавых войскаў

Тым часам у Лібіі войскі, верныя Муамару Кадафі, працягваюць выцясьняць паўстанцаў з занятых імі гарадоў пры дапамозе масавага авіябамбаваньня і артылерыйскага абстрэлу.

Лібійскае дзяржаўнае тэлебачаньне сьцьвярджае, што ў нядзелю ўрадавыя войскі захапілі горад Марса-эль-Брэга, на ўсходзе краіны, пазбавіўшы апазыцыю ня толькі важнага ў стратэгічным пляне гораду, але і крыніцы паліва.

На захадзе краіны ўрадавыя войскі распачалі наступ на падкантрольны паўстанцам горад Зуара.

Радыё Свабода
14 сакавіка 2011



Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/709/5093
Текущая дата: 20.09.2024