Група фальшываманетчыкаў ашукала Федэральны банк Германіі амаль на 6 мільёнаў еўра, незаконна абмяняўшы 29 тон дробязі, паведамляе тэлеканал ZDF. Затрымана пяць чалавек. Чатыры з іх з`яўляюцца грамадзянамі Кітая.
Злачынная схема была пабудавана вакол працэдуры абмену неліквідных манет вартасцю ў адзін і два еўра. Федэральны банк ФРГ прымае іх для ўтылізацыі, абменьваючы па намінале. Дэфектныя еўра затым раздзяляюць на серцавіну і вобад і прадаюць на металалом.
Утылізаваныя еўра адпраўлялі ў Кітай, аднак, як аказалася, кітайцы навучыліся зноў злучаць асяродак манеты з вобадам. Адноўленыя такім чынам еўра перапраўляліся ў ФРГ, дзе як дэфектныя манеты абменьваліся ў Бундэсбанку на дзейсныя банкноты.
Звязда
2 красавіка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/711/5628
Текущая дата: 26.11.2024