Сэйм Літвы выказаў глыбокую заклапочанасьць у сувязі з тым, што зоны радыяцыйнага ўзьдзеяньня АЭС, якія плянуюць будаваць Расея і Беларусь, могуць пакрыць і тэрыторыю Літвы, дасягнуць Вільні й іншых гарадоў, паўплываць на басэйн ракі Нерыс.
Гэта адзначаецца ў рэзалюцыі Сэйма аб бясьпецы плянаваных да будаўніцтва ў Літве і па суседзтву зь ёй АЭС, якая прынятая 17 сакавіка, перадае DELFI.
За гэты дакумэнт, які ўнёс на разгляд старшыня парлямэнцкага Камітэта па замежных справах Эмануэліс Зінгерыс, прагаласавалі 84 дэпутаты, супраць - 2, устрымаліся 4 дэпутаты.
У рэзалюцыі парлямэнтары патрабуюць, каб Беларусь і Расея прытрымліваліся ўсіх палажэньняў канвэнцый Эспа і Міжнароднага агенцтва па атамнай энэргіі, а таксама іншых міжнародных прававых актаў, па сутнасьці адказалі на ўсе пытаньні Літвы адносна праектаў АЭС, а таксама правялі публічныя слуханьні ў Літве і двухбаковыя кансультацыі.
У дакумэнце адзначаецца, што палітычная адказнасьць за бясьпеку аб`ектаў атамнай энэргетыкі кладзецца ня толькі на краіну, якія разьвівае такія праекты, але і на трэці бок, які бярэ ў гэтым удзел.
Сэйм таксама падтрымлівае ўсебаковыя намаганьні, накіраваныя на ўсталяваньне і зацьвярджэньне стандартаў ядзернай бясьпекі новага пакаленьня.
«Трагічныя падзеі апошніх дзён у Японіі і аварыі на АЭС яшчэ раз пацьвердзілі неабходнасьць пасьлядоўнага і бездакорнага выкананьня зацьверджаных міжнароднымі дакумэнтамі патрабаваньняў бясьпекі пад час праектаваньня, будаўніцтва і эксплюатацыі аб`ектаў атамнай энэргетыкі, а таксама правядзеньне перад гэтым вычарпальнай ацэнкі ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе" , - гаворыцца ў рэзалюцыі.
18 сакавіка 2011
Радыё Свабода

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/717/5248
Текущая дата: 26.11.2024