Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Рэспублікі Малдова з нацыянальным святам — Днём Незалежнасці



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«У нашай краіне з вялікай павагай і шчырай сімпатыяй ставяцца да працавітага малдаўскага народа, з якім беларусаў аб’ядноўваюць традыцыі гасціннасці і прыязнасці, культурныя і сямейныя каштоўнасці, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — На працягу трох дзесяцігоддзяў Мінск і Кішынёў паспяхова развівалі шматгранныя, заснаваныя на агульным гістарычным мінулым адносіны добрасуседства і даверу. На жаль, сённяшняя вельмі напружаная міжнародная абстаноўка негатыўна адбіваецца на асабістых і дзелавых кантактах грамадзян дзвюх краін».

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць у тым, што назапашаны багаты вопыт узаемавыгаднага супрацоўніцтва паспрыяе аднаўленню канструктыўнага дыялогу.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім жыхарам Малдовы міру, стабільнасці і дабрабыту.

Звязда, 27 жніўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/72/70811
Текущая дата: 06.10.2024