Сітуацыя ў Беларусі стала адной з тэм навагодняга звароту прэзідэнта Польшчы Браніслава Камароўскага.
"Атрымліваючы асалоду ад польскай свабоды, асабліва сардэчныя думкі мы накіроўваем беларускім дэмакратам. Выказваем салідарнасць з імі і заклікаем да спынення палітычных рэпрэсій супраць іх", — заявіў Камароўскі, прамова якога размешчана на сайце прэзідэнта краіны.
Камароўскі нагадаў, што ў другой палове 2011 года Польшча будзе старшынстваваць у Еўрасаюзе. "Польскае старшынства — гэта наш шанс на наш уклад у паглыбленне інтэграцыі кантынента, шанс прадставіць Еўропе і свету нашы польскія поспехі, — адзначыў прэзідэнт. — Будзем пераконваць сваіх еўрапейскіх сяброў, што свабодай і дабрабытам варта дзяліцца з іншымі".
Паводле слоў польскага лідара, яго краіна будзе правадніком інтарэсаў народаў, якія імкнуцца ў ЕС, ініцыятарам будаўніцтва мастоў, а не новых сцен.
Мінск, 2 студзеня 2011
Мінск, 2 студзеня 2011
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/739/3549
Текущая дата: 06.11.2024