Белорусский портал в Казахстане

The Telegraph: з Брытанскага музея зніклі 2 тыс. экспанатаў



Каля 2 тыс. экспанатаў зніклі з Брытанскага музея ў Лондане, паведамляе The Telegraph.

Мяркуецца, што злодзей заставаўся незаўважаным шмат гадоў.

Дакладную колькасць экспанатаў, якія зніклі, пакуль не ўяўляецца магчымым назваць. Паводле папярэдніх ацэнак, з музея вынеслі ад 1500 да 2000 артэфактаў. Агульны кошт зніклых экспанатаў вылічаецца мільёнамі фунтаў.

Страты былі выяўленыя ў ходзе ўнутранага расследавання ў дачыненні да старэйшага захавальніка музея, звольненага ў ліпені.

Звязда, 23 жніўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/74/70750
Текущая дата: 06.10.2024