Дакумент не паўплывае на пераезд перасяленцаў з Украіны і не пагоршыць становішча тых украінцаў, якія ўжо жывуць у Беларусі.
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон, якім прыпыніў дзеянне пагаднення з Украінай аб перасяленцах, якое дзейнічала 20 гадоў, дакумент №304-З ад 2 кастрычніка апублікаваны ў чацвер на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
"Прыпыніць дзеянне пагаднення паміж Беларуссю і Украінай аб рэгуляванні працэсу перасялення і абароне праў перасяленцаў і членаў іх сямей", - гаворыцца ў законе.
Гэта пагадненне паміж Мінскай і Кіевам было падпісана ў беларускай сталіцы больш як 20 гадоў таму – 19 сакавіка 2003 года.
У дакуменце таксама адзначаецца, што беларускі парламент прыняў і адобрыў гэты закон 19 верасня гэтага года.
Разам з тым прыпыненне дзеяння гэтага пагаднення ніяк не паўплывае на пераезд перасяленцаў з Украіны і не пагоршыць становішча тых украінцаў, якія ўжо жывуць у Беларусі, таму што ўсе пытанні рэгулююцца нацыянальным заканадаўствам.
Разрыў адносін
У апошні час на фоне расійскай спецаперацыі Кіеў рэгулярна заяўляе аб выхадзе з шэрага пагадненняў з Беларуссю, у сваю чаргу Мінск прадпрымае аналагічныя рашэнні.
Так, Беларусь спыніла дзеянне пагаднення з Украінай аб моладзевай палітыцы. Таксама спынена супрацоўніцтва дзвюх краін у сферы тэхнічнай абароны інфармацыі.
Былі разарваны дагаворы аб гарантыях у галіне пенсіённага забеспячэння, у галіне авіяцыйнага пошуку і выратавання, падатковае пагадненне.
У пачатку жніўня беларускі ўрад прыняў рашэнне разарваць яшчэ адно пагадненне, падпісанае раней з украінскім Кабінетам міністраў – аб умовах і парадку абмену жылых памяшканняў.
Пазней Мінск прыпыніў дзеянне яшчэ двух міжурадавых дагавораў з Украінай – аб прынцыпах супрацоўніцтва ў сферы сувязі і аб ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве.
Акрамя таго, беларускі бок спыніў дзеянне пагадненняў у частцы ветэрынарнай медыцыны і супрацоўніцтва ў галіне каранціну раслін.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/74/71128
Текущая дата: 18.11.2024