Белорусский портал в Казахстане

Японія зьбіраецца бараніцца супраць Кітаю



Галоўны акцэнт рыхтаванай новай стратэгіі абароны Японіі будзе на патэнцыйнай пагрозе з боку Кітаю, а не Расеі, як гэта было ў дактрыне, што засталася з часоў Халоднай вайны.

У прыватнасьці Токіё зьбіраецца узмацніць саюз з ЗША і пашырыць супрацоўніцтва з рэгіянальнымі партнэрамі, у ліку якіх Паўднёвая Карэя і Аўстралія.

Японія паведаміла аб абнаўленьні сваёй стратэгіі абароны пасьля эскаляцыі напружаньня на Карэйскай паўвысьпе, выкліканай прызнаньнем Пхэньяну ў наяўнасьці ядзернай праграмы і абстрэлам паўднёвакарэйскай выспы артылерыяй КНДР.

17 сьнежня 2010
Радыё Свабода

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/744/3328
Текущая дата: 25.11.2024