У Падмаскоўі ва ўзросьце 73 гадоў памерла Бэла Ахмадуліна. Разам з Андрэем Вазьнясенскім, Робэртам Раждзественскім, Яўгенам Еўтушэнкам паэтка ўваходзіла ў кагорту пратэстных "шасьцідзясятнікаў", паслухаць якіх зьбіраліся цэлыя стадыёны. Якое месца ў жыцьці і творчасьці Ахмадулінай займала Беларусь?
У 1985 у Менску выйшаў чарговы гадавік альманаху літаратуры народаў СССР "Братэрства". У ім былі апублікаваныя вершы Бэлы Ахмадулінай у перакладзе народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Дзядзька Рыгор не хавае сваёй сымпатыі да Ахмадулінай і засмучаны пачутай навіной:
"Ой, Божа… Я, канечне, быў зь ёй знаёмы, была ў маім перакладзе падборка вершаў... Яна была вельмі вытанчаная і як паэтка, і як жанчына. Гэта была асоба ва ўсіх адносінах, таму яна прываблівала ўсім — і як чалавек, і як творца. Гэта была надзвычай яркая фігура ў рускай літаратуры, асабліва што тычыцца той кагорты "шасьцідзясятнікаў" — Еўтушэнка, Вазьнясенскі, Ахмадуліна. Вельмі сумная навіна, хай будзе ёй сьветлая памяць".
Разам са сваім першым мужам Яўгенам Еўтушэнкам, а таксама Андрэем Вазьнясенскім, які памёр сёлета 1 чэрвеня, Ахмадуліна лічылася "паэтам эстрады". Іх публічныя чытаньні зьбіралі ня толькі поўныя залі, але і поўныя стадыёны. Тыя часы згадвае паэт Генадзь Бураўкін:
"Для нас, так званых "шасьцідзясятнікаў", ва ўсесаюзнай, як тады казалі, паэзіі былі чатыры асобы, якія ішлі разам, якія ня мысьліліся адна без адной: Андрэй Вазьнясенскі, Яўген Еўтушэнка, Робэрт Раждзественскі і Бэла Ахмадуліна (Акуджава ўсё ж стаяў трошкі збоку, бо быў старэйшы). Горка, што прыйшоў няўмольны час і іх ужо з намі не застаецца. Пайшоў з жыцьця Робэрт, зусім нядаўна Андрэй, і вось — мілая, таленавітая, тонкая, выдатная Бэла. З гэтай выбітнай кампаніі застаўся адзін Яўген Еўтушэнка… Бэла была любіміцай незалежна ад таго, якія ў каго былі палітычныя ці іншыя погляды, як хто любіў новую паэзію, ці мадэрновую, ці традыцыйную. Бо яна была відавочна таленавітай ад Бога. Нават тое, як яна чытала свае вершы, гэта быў нібыта голас зь неба. Акрамя ўсяго іншага, яна была вельмі сымпатычнай жанчынай, дзяўчынай. Нейкай, можа, непрывычнай, але ўзвышанай, трапяткой, і гэта прыцягвала да яе ўвагу ня толькі тых, хто любіў паэзію, а і тых, хто проста ня мог не любіць цудоўных, прыгожых жанчын".
Бэла Ахмадуліна мела выразную грамадзянскую пазыцыю. Яна друкавалася ў самвыдатаўскім часопісе "Сынтаксіс" і ў непадцэнзурным альманаху "Мэтраполь", выступала ў падтрымку інтэлектуалаў, якіх перасьледавалі савецкія ўлады — Андрэя Сахарава, Уладзімера Вайновіча, Льва Копелева, Георгія Ўладзімава. Яе заявы ў абарону інтэлігенцыі публікаваліся ў "Нью-Ёрк Таймс", перадаваліся па "Свабодзе" і "Голасе Амэрыкі". У пазьнейшыя часы, як кажа Генадзь Бураўкін, Ахмадулінай быў неабыякавы і лёс Беларусі:
"Бэла сябравала зь Беларусьсю, любіла Беларусь. Яна высока цаніла Васіля Быкава, ведала і ставілася зь вялікай сымпатыяй да творчасьці Рыгора Барадуліна, Анатоля Вярцінскага. Мы зь ёй сустракаліся і ў Маскве на пісьменьніцкіх мерапрыемствах, яна была маёй госьцяй, калі я працаваў у Нью-Ёрку прадстаўніком Беларусі пры ААН. І калі яна прыяжджала туды з Барысам Мэсэрэрам — выдатным мастаком і яе адданым мужам — мы заўсёды сустракаліся. І яна вельмі хацела, каб у нас усё было добра. Бэла сярод іншых выдатных асобаў Расеі падпісвала лісты, звароты ў абарону дэмакратыі ў Беларусі, у абарону беларускай культуры... Мне яе будзе вельмі не хапаць, і я ўдзячны ёй за тое, што яна з сымпатыяй, з увагай, зь цікавасьцю ставілася і да мяне".
Сярод іншага, у студзені 1997 году яна, разам з трынаццацьцю іншымі расейскімі дзеячамі культуры, падпісала ліст у абарону паэта Славаміра Адамовіча, які сядзеў за кратамі за верш “Убей президента!”
Бэла Ахмадуліна паступіла ў Літаратурны інстытут адразу пасьля школы. Яе здольнасьці былі відавочныя, і неўзабаве першыя вершы пачалі зьяўляцца ў газэтах і нават тоўстых часопісах. У 1959-м быў атрыманы і першы палітычны досьвед: Ахмадуліну выключылі з інстытуту за адмову ўдзельнічаць у цкаваньні Барыса Пастарнака. Праўда, у выніку аднавілі і нават далі магчымасьць абараніць дыплём на "выдатна". Пасьля хрушчоўскай адлігі паэтычныя зборнікі паэткі зазнавалі цэнзуру, і даводзілася карыстацца паслугамі эмігранцкага выдавецтва "Посев". У актыве Ахмадулінай — больш за 200 кніг, уключна зь перакладамі з грузінскіх, армянскіх, абхаскіх, эўрапейскіх і амэрыканскіх паэтаў.
Радыё Свабода
30.11.2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/748/3006
Текущая дата: 24.11.2024