Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Венгрыі Каталін Новак з нацыянальным святам — Днём Святога Іштвана



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«Перакананы, што падабенства нашых падыходаў да такіх найважнейшых пытанняў, як прыярытэт міру і спакою, першачарговасць нацыянальных інтарэсаў, неабходнасць абароны сям’і і традыцыйных каштоўнасцей, шчырае імкненне да ўстанаўлення сумленных і ўзаемапаважлівых сувязей з партнёрамі, будзе і ў далейшым садзейнічаць развіццю канструктыўнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Венгрыяй на карысць нашых грамадзян, нашых краін, нашага рэгіёна», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Каталін Новак моцнага здароўя і поспехаў, росквіту Венгрыі, а таксама дабрабыту і працвітання ўсяму венгерскаму народу

Звязда, 20 жніўня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/3-/75/70656
Текущая дата: 06.10.2024